Пра праект

Дадзены сервіс дае магчымасць аўтарам Вікіпедыі ацаніць свой унёсак у папулярызацыю праекта, а іменна даведацца колькі прыкладна старонак прагледзелі ў Вікіпедыі на працягу аднаго месяца, дзякуючы іх унёску.

Кожны рэдактар можа атрымаць дзве ацэнкі:

  1. Глабальная ацэнка, дзе ўлічваецца ўвесь унёсак аўтара з моманту рэгістрацыі
  2. Лакальная ацэнка, для вылічэння якой выкарыстоўваецца ўнёсак толькі за апошні месяц

Таксама на сайце можна прагледзець "Сцяну славы", на якім выведзены ТОП-100 карыстальнікаў паводле глабальнай ацэнкі.

А каб новыя рэдактары не сумавалі, — створаны рейтинг "месяц за месяц", які базуецца на лакальных ацэнках. Такім чынам нівеліруецца тое, колькі часу вы ўжо ў Вікіпедыі (некалькі гадоў ці два месяцы), вы маеце тую ж стартавую пазіцыю, што і вопытныя вікіпедысты. Галоўнае — якасна, змястоўна і цікава напаўняць самую папулярную энцыклапедыю свету.

Адносна пытанняў і прапаноў пішыце на: ukrface.org@gmail.com

Алгарытм падліку

1. Дапусцім, гэта ўсё вашыя праўкі ў асноўнай прасторы:

2. Групуем іх па назве і складваем аб'ём дададзеных знакаў. Ад выніку бярэм абсалютнае значэнне:

3. Зводзім усё ў табліцу (1 слупок - назва, 2 - вынік пункту "2", 3 - памер артыкулу станам на пачатак бягучага месяца, 4 - колькасць пераглядаў за папярэдні месяц). Дадзеныя для "3" і "4" слупкоў бярэм з https://tools.wmflabs.org/dow/:

4. Далей лічбы ў лапках — гэта нумары слупкоў. Для кожнага артыкула лічым долю вашага ўнёска "2"/"3", калі "2" > "3" то доля роўная 1. Цяпер частку памнажаем на "4", такім чынам даведаемся, колькі вашых праглядаў у дадзеным артыкуле. Сумаваныя вынікі па кожным радку і будуць ацэнкай у рэйтынгу.